Слова «ЦАЦКІ».
Дзеці гутарылі пра свае любімыя цацкі, называлі іх, апісвалі колер, форму і прызначэнне. Выхаванцы вучыліся гуляць разам, дзяліцца цацкамі, берагчы іх і пасля гульні прыбіраць на свае месцы.
Малыя слухалі верш Т.Кляшторнай "Паўцякалі цацкі", гулялі ў дыдактычныя гульні "Чароўны мяшэчак", "Адгадай цацку па апісанні".
На гэтым тыднi праект дапамог дзецям узбагаціць слоўнікавы запас, развіць маўленне і замацаваць навыкі сяброўскіх зносін.