"Слова тыдня" — рэспубліканскі адукацыйны праект і педагагічная ініцыятыва ў дзіцячых садках Беларусі. Яе галоўная мэта - фарміраванне ў дзяцей двухмоўя, развіццё беларускай сувязной мовы і ўзбагачэнне слоўнікавага запасу аўтэнтычнымі беларускімі словамі ў рускамоўных групах. Праект звычайна будуецца па цыклічным прынцыпе: у групе ўкараняецца новае беларускае слова, якое дзеці актыўна выкарыстоўваюць на працягу тыдня.
У нашыс садку першае слова - "мастак". Дзеці пазнаёміліся з беларускімі мастакамі-ілюстратарамі, разглядалі ілюстрацыі да кніг, вучылі калыханкі, чыталі казкі і апавяданні, гулялі ў гульні.