Календарь
«    Ноябрь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 
Партнеры
img

 
Восень часта дорыць нам хмурныя і дажджлівыя дні, але гэта зусім не падстава для суму. Наадварот, дождж дапамог нам зладзіць сапраўднае маленькае даследаванне і творчы тыдзень! 

☔️Вось што цікавага мы паспелі зрабіць:
- Назіранні за прахожымі. Падчас  восеньскага дожджыку выхаванцы пераўтварыліся ў назіральнікаў. Дзеці з цікавасцю глядзелі ў акно і на прагулцы за тым, як людзі хаваюцца пад рознакаляровымі парасонамі. Мы абмяркоўвалі, якой формы, памеру і колеру бываюць парасоны, і чаму яны неабходныя ў восеньскую пару.

-Завучванне верша. Каб маўленне стала яшчэ больш мілагучным, вывучылі вясёлы верш Т.Кляшторнай 🌧️"Дожджык"

- Цікавая творчасць — робім ⛱️парасон. На занятках па мастацкай дзейнасці дзеці з вялікім стараннем стваралі свае ўласныя вырабы. У нас атрымаліся яркія і непаўторныя парасончыкі!

-🌂🌦️Вясёлыя гульні. Парасон стаў галоўным героем нашых рухомых гульняў на прагулцы. Дзеці з захапленнем гулялі ў гульню «Сонейка і дожджык», дзе парасон служыў нам надзейным і ўтульным «домікам», таксама гулялі ў гульню "Вясёлы парасон"☔️.