Календарь
«    Октябрь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Партнеры
img

На гэтым тыдні ў нашым садку працягваўся захапляльны адукацыйны праект «Слова тыдня». Нашым галоўным героем стала прыгожае беларускае слова — ХМАРА.

 Вось як нашы выхаванцы 
 знаёміліся з гэтым словам:

🌧️🌥️Назіралі за небам. Падчас прагулак з цікавасцю разглядалі неба, назіралі, як павольна плывуць хмары, абмяркоўвалі іх колер і форму.  Гэта дапамагло дзецям развіць назіральнасць і ўяўленнi.

☁️Вывучaлi ўрывак верша А.Вольскага   «Хмарка».  Дзеці вельмі стараліся запамінаць радкі, працавалі над выразнасцю і правільным вымаўленнем беларускіх слоў.

🌧️Зрабiлi калектыўную аплікацыю «Хмара». Вынікам нашай сумеснай працы стала вялікая восеньская хмара, якую дзеці стварылі сваімі рукамі. Кожны прыклеіў сваi кавалачкi паперы , і ў нас атрымаўся сапраўдны мастацкі шэдэўр!

Прапануем і вам, паважаныя бацькi, далучыцца да нашага праекта. 
Па дарозе дадому паглядзіце разам з дзецьмi на неба і спытайце па-беларуску: «Якая сёння хмара: пушыстая, легкая ці, можа, дажджавая?». Такія простыя размовы дапамогуць узбагаціць слоўнікавы запас  і зробяць вашу прагулку яшчэ больш цікавай.