Календарь
«    Август 2025    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Партнеры
img

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Менавіта для гэтага дня ў "Дзіцячым садзе № 81 г.Магілёва" прайшлі розныя мерапрыемствы. Педагогі знаёмілі дзяцей з беларускімі казкамі, дзеці інсцэніравалі іх, успамінамі знаёмыя словы і вершы на роднай мове. У кожнай групе дзіцячага сада педагогамі былі праведзены гутаркі, камунікатыўная гульня "Вянок ветлівых слоў", дыдактычныя гульні "Беларускія народныя промыслы", "Помнікі і скульптуры", "Складзі сямейнае дрэва", "Знайдзі пару" і інш. Дзеці з вялікім задавальненнем разглядалі інтэрактыўныя альбомы і лэпбукі "Мая Радзіма Беларусь", "Знакамітыя пісьменнікі Беларусі" і інш. Да выхаванцаў у гэты дзень у госці зазірнулі лялькі, апранутыя ў беларускае народнае адзенне, якія расказвалі дзецям аб беларускіх народных цацках. А таксама пагулялі з дзецьмі ў беларускія народныя гульні "Надзейка", "Грушка", "Шэры кот".  Выхаванцы разглядалі і абследавалі рэчы  дзядулі і бабулі ў "Беларускай хатцы". 

Дзеці дружна адказвалі на пытанні, выконвалі  заданні і ўдзельнічалі ў гульнях.